ТАСМА́НАВА МО́РА (Tasman Sea),
ускраіннае мора Ціхага ак. паміж Аўстраліяй і в-вам Тасманія на 3, а-вамі Новая Зеландыя, Норфалк і Новая Каледонія на У. На Пн аддзелена ад Каралавага м. падняццем дна і каралавымі а-вамі і рыфамі. Пралівам Баса на ПдЗ злучана з Індыйскім ак. Пл. 3336 тыс. км². Найб. глыб. 6015 м. У сярэдняй ч. перасякаецца падводным хрыбтом. Т-ра паверхневых вод у лют. ад 27 °C на Пн да 15 °C на Пд, у жн. ад 23 °C на Пн да 9—11 °C на Пд. Салёнасць 35—35,5‰. Прылівы паўсутачныя (да 5,3 м). Рыбалоўства. Гал. парты: Сідней, Брысбен, Ньюкасл (Аўстралія), Окленд, Нью-Плімут (Новая Зеландыя). Названа імем А.Я.Тасмана.
т. 15, с. 449
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)